Перепост с MyCity.by: http://www.mycity.by/content/view/41385/11/
Появятся ли рядом с торговым центром «Магнит» новые пристройки? Действительно ли слухи, кружащие по городу, могут оказаться реальностью? С этими вопросами сегодня на сайт исполнительного комитета обратился председатель городского ТБМ Олег Дьячков. На его взгляд, есть все основания предполагать, что у ТЦ «Магнит» в скором времени появится брат-близнец.
«Грамадскасць горада Магілёва занепакоеная прынятым рашэннем па рэканструкцыі і пашырэнні гандлёвага цэнтра „Магніт“, — у лісце да старшыні гарвыканкама Станіслава Барадаўкі піша грамадскі дзеяч. — Пабудова гандлёвага цэнтра знішчыла частку сквера перад адным з культурных цэнтраў горада — Магілёўскім абласным мастацкім музеем імя П.В.Масленнікава, ператварыўшы яго ў вялізную паркоўку аўтатранспарта. Пры размяшчэнні цэнтра парушаны нарматывы адлегласці да жылля і павялічылася транспартная нагрузка на цэнтральную частку горада».
Мы звярнуліся да Алега з просьбаю патлумачыць прычыны яго звароту да гарадскога кіраўніцтва.
— Сапрўды, у горадзе ўжо даўно кажуць пра тое, што да гандлёвага цэнтра «Магніт» могуць быць прыбудаваныя дадатковыя плошчы, — тлумачыць ён. — Дакладна мы гэтага не ведаем, бо праекта ў вочы ніхто не бачыў, але я звярнуўся да бізнесоўцаў, якія працуюць у «Магніце», а таксама да жыхароў тых дамоў, якія знаходзяцца паблізу. Усе ў адзін голас кажуць, што пытанне аб прыбудове ўжо нібыта вырашана. Яшчэ раз падкрэслю, пэўна пра гэта я казаць не магу. Аднак дыму без агню, як вядома, не бывае.
Алег Дзьячкоў упэўнены ў тым, што калі планы па пашырэнні «Магніта» спраўдзяцца, гэта прынясе вялікую шкоду гораду. Па-першае, пагоршыцца экалогія ў цэнтры Магілёва, па-другое, будзе знішчаны невялічкі сквер каля музея. «Цягам ужо некалькіх год дрэвы ў гэтым скверы без асаблівага шкадавання высякаюцца», — падкрэслівае наш суразмоўца, дадаючы: — Я дужа баюся таго, што будзе гэтак жа, як і ў парку імя Горкага, у якім дзеля пабудовы царквы высеклі старыя дрэвы«.
Наш суразмоўца прапанаваў правесці грамадскае абмеркаванне праекта пашырэння «Магніта» (калі, канешне, ён сапраўды існуе). «Вопыт папярэдняй забудовы гістарычнага цэнтра г. Магілёва досыць негатыўны. Напрыклад, новабуд захінуў касцёл св. Станіслава, амаль знішчана Віленская вуліца. Таму сёння асабліва важна захаваць тое, што яшчэ ў нашым горадзе засталося аўтэнтычнага і маючага дачыненне да гісторыі», — даводзіць Алег Дзьячкоў.
П. Левановіч


